, я гатоў вам удружыць, толькі як ваша дачка захімерычыцца ды адцураецца ад мяне, то што тады? Вы ж ведаеце прыпавесць: даганяючы не нацалавацца.
добра прыказка кажа: млын меле – мука будзе, язык меле – бяда будзе. Выбачайце майму дуру!
Кручкоў. Ведаеш, што на цябе казаў Статкевіч?
Альпенскі. А што?
Кручкоў. Ён казаў, што ты не шляхціц.
Альпенскі. Што? Ён мяне так зневажае? Вось я ж яму пакажу маё шляхецтва!
Кручкоў. Не пры мне, – як паеду, тады з ім расправішся! (Адыходзіцца, бярэ ўбок Статкевіча.) Знаеш? Цябе Альпенскі аблаяў мужыком.
Статкевіч. Ён смеў назваць мяне мужыком? Мне сам Юры Кабылінскі падпісаў грамату, – дык я ж на шкуры яго выпішу сваё шляхецтва! (Шугаецца да Альпенскага і пачынаюцъ біцца.)
Добра, пане Куторга, − бяры сабе дачку, і пасаг дам, толькі зрабі ласку: выцягні з бяды
Вядома, юрыста, – абдзярэ ўсіх дачыста дый паедзе з Богам дахаты
Добра прыпавесць кажа: пінска шляхта як нап’ецца, то напэўна падзярэцца.
Вы думаеце, што мне міла паняверыць кроў шляхецкую? Я ж сам шляхціц, вам родны, але што ж рабіць? Служба – не дружба. Законы, міленькія, законы
Не быў бы судовы чалавек! Пабраў рублі ды яшчэ па капейкі сягае. У іх ужо такая натура: без капеек і чвэрцяў, як без солі ў страву, ніяк не абойдуцца: капейкі і чвэрці – да скарбу, а рублі – сабе
хоць я і не бачыў, але буду сведчыць, што ён цябе біў, а ты толькі бараніўся.
Дык я ж завёз яму двух зайцоў, тры пары цецерукоў ды кадобчык мёду. Ён усе прыняў ласкава