На шляху чалавечай творчасьці вырастала перашкода ў постаці, хочучай валадаць формы. І форма захапляла жыцьцё, дыктавала свае ўмовы. А чалавечая душа рвалася з яе кайданоў, хацела спарадкаваць жыцьцё так, як казала ўласнае сумленьне, хацела ісьці за сваімі ўласнымі імкненьнямі, чула, што гэта — непатрэбна «зьвязаваць ярма цяжкія і незнасімыя і ўскладаць на плечы людзям». І ўцякала ад гвалцячага жыцьця, шукала свайго ратунку.
Тыя погляды, якія тут выяўлены, шмат каму здадуцца анархізмам. Ад гэтага шыльду, як ад кожнае іншае вызначаючае формы, трэба адмовіцца, бо ён мае ўжо свой перакручаны жыцьцёвы зьмест, і заместа развагі лепей прывесьці для зьясьненьня такую расейскую частушку:
«Анархистик утащил
Полушубок тёткин,
Ах, тому ль его учил
Господин Крапоткин?»
Пеўна, што выпрашэньне будучыны — ў зьніштажэньні прымусу, ў аб'яднаньні ўсяго грамадзянства для здаваленьня яго патрэб у такія грамады, якія падобны да сучасных каапэратываў. Кожны павінен быць вольны ў сваіх жаданьнях. Ніякіх прымусовых ахвяр, ніякіх багоў не павінна быць. Вытвар, гандаль, прасьвета, гаспадарчыя патрэбы здаваляюцца вольнымі аб'яднаньнямі спажыўцоў і вытварцоў.
Ў сваім аб'яднаньні асоб каапэрацыя не застаецца абавязковай: калі табе па дарозе, ідзі разам, а не — ідзі, куды хочаш. Жыцьцё такое вялікае і яшчэ незразумелае, што ня можа быць штампаваных, для ўсіх абавязковых, шляхоў.
Каапэрацыя ня мае гатовых рэцэптаў палепшаньня жыцьця. Маючы вялікія эканамічныя заданьні, яна ведае, што сваймі каапэратывамі не замесьціць усяго гандлю і вытвару.
Каапэрацыя ня кажа: «Я маю гатовую праўду: прыходзь і бяры», яна толькі кажа: «Твары, творачы — руйнуем». Ў каапэрацыі няма гатовых шаблёнаў, штампаў на кожны выпадак жыцьця; калі такія штампы зьяўляюцца, жыцьцё іх выкідае вельмі лёгка, без рэвалюцыяў, за вакно.
Неабходна стварэньне новых соцыяльных аб'яднаньняў, ў якіх гарманізавалася б магчымасьць істнаваньня вольнай незалежнай адзінкі асобы і плоднай соцыяльнай паступовай працы, не затрыманай прагавітым эгоізмам адзінкі. Незалежная творчая адзінка ў творчым, няўзьдзержным адзіначным эгоізмам хаўрусе — ідэал будучыны. Ён быў часткай зьдзейсьнены ў прошласьці, ў малой долі ёсьць і цяпер.
Так абодва кірункі зьліваюцца ў адзін «усё істнуючае — творча», гэта знача, вымагае творчасьці, працы, а што істнуючага няма ні разумнага, ні неразумнага. Пакуль яно істнуе, як-бы стаіць, патуль яно неразумна і вымагае творчасьці; цераз творчасьць яно імкне да разумнага, але па сваім зьдзейсненьні зараз жа робіцца неразумным, г.зн. вымагае новае творчасьці. Ў жывым няма ні разумнага, ні неразумнага, гэта — катэгорыі няжывога. Жыцьцё вечна імкне, ліецца, цячэ. Вечны творчы працэс ад неразумнага да разумнага і ніколішняе недасягненьне да апошняга — вось істота жыцьцёвага працэсу.
Абодва погляды на жыцьцё, як «ўсё істнуючае — разумна», так і праціўны, маюць у сабе частку праўды. Першыя кажуць аб магчымасьці зьмены цэлага і патрэбы працаваць над дэталямі. Тут ёсьць рацыя, бо чалавек павінен тварыць жыцьцё цалком і ў вялікім і ў малым. А патрэба тварыць вялікае вечнае, што здаецца немагчымым першаму сьветагляду, падчыркнена другім кірункам. Чалавек павінен тварыць вялікае
«...мы стары сьвет зруйнуем
Да аснаваньня... А затым
Мы наш, мы новы сьвет збудуем.
Хто быў нічым, той будзе ўсім», -
так пяюць сучасныя актывістыя — прыхільнікі ІІІ Інтэрнацыяналу. Іх досьлед зроблены. Ад старой Расеі не засталося і каменя на камені. Грунт жыцьця стаў новым, але чаму ж у дэталях жыцьцё так прыкра падобна да старога?
Ёсьць другі тып сьветагляду: «ўсё істнуючае — неразумна». Тады нехапаючая папярэдняму тыпу актуальнасьць у грунтоўным перабудаваньні жыцьця кідаецца ў другую скрайнасьць